Часовы павераны ў справах Беларусі ў Варшаве Аляксандр Чaсноўскі вызвалены ад пасады саветніка-пасланніка ў беларускiм пасольстве. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.
“Вызваліць Часноўскага Аляксандра Мечыслававіча ад пасады саветніка-пасланніка пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта”, — гаворыцца ў дакуменце.
Нагадаем, у кастрычніку 2020 года Беларусь адклікала амбасадара Беларусі ў Польшчы “для кансультацый” і прапанавала Варшаве зрабіць гэтак жа. Акрамя таго, абодва бакі скарацілі штат дыпмісій. Пасля гэтага Беларусь была прадстаўлена ў Польшчы на ўзроўні паверанага ў справах.
На гэтай пасадзе Аляксандр Часноўскі стаў пастаянным госцем у МЗС Польшчы – яго выклікалі ў ведамства для выказвання пратэсту пры кожным выпадку абвастрэнняў адносін паміж Варшавай і Мінскам: з-за міграцыйнага крызісу на мяжы, па справе аб «шпіёнскай сетцы», з-за прысудаў журналістам, парушэнні межаў верталётамі і гэтак далей.
Крыніца: zerkalo.io
Fot. gopl.by