Кантралёры з Міністэрства адукацыі пачалі наведваць фірмы, якія прапануюць курсы польскай мовы. На дадзены момант вядома, што такія праверкі адбыліся ў Мінску, перадае «Еўрарадыё».

Падставай для рэйду называюць парушэнні Закона аб рэкламе. Ці праходзяць праверкі ў іншых гарадах, Еўрарадыё пакуль невядома.

Згодна з патрабаваннямі пункта 2 артыкула 20, рэклама аб вучобе за межамі нашай краіны дапускаецца толькі пры наяўнасці ў рэкламадаўцы ўзгаднення МУС Беларусі і Міністэрства адукацыі Беларусі. Пры гэтым шэраг курсаў польскай мовы рэкламуюць сваю дапамогу ў паступленні ў замежныя ВНУ.

Крыніца: euroradio

Fot. adobe stock

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)