Журналісты Wall Street Journal мяркуюць, што Расiя можа размясціць свае ядзерныя боегалоўкі на складзе пад Асіповічамі на ўсходзе Беларусі. Да такой высновы яны прыйшлі дзякуючы аналізу спадарожнікавых здымкаў і матэрыялаў беларускіх дзяржаўных СМІ.
Увесну 2023 года журналісты пачалі назіраць са спадарожніка за адной з пляцовак у Асіповіцкім раёне. Расследавальнікі выявілі “падказкі”, якія могуць казаць аб тым, што гэтую тэрыторыю могуць выкарыстоўваць для захоўвання ядзерных боегаловак.
Год таму пляцоўка была засаджана лесам. Але вясной 2023 года на спадарожнікавых з’явіліся два дадатковыя пласты плота на месцы ляснога масіву.
Выданне звяртае ўвагу, што такая агароджа можа быць адметнай асаблівасцю сховішча ядзерных боегаловак. Падобная агароджа акружае сховішча ў Калінінградзе.
“Хоць складана сказаць, ці перамясціла Расія ўласна боегалоўкі, мы назіраем, што яна пашырае свае магчымасці па іх запуску з-за сваіх межаў – з Беларусі”, – рэзюмуе WSJ.
Крыніца: wsj.com
Fot. youtube