На памежным пераходзе «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст») часова прыпынены пропуск легкавых аўтамабіляў. Пра гэта паведамляе незалежны партал «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Паводле інфармацыі польскага боку, 20 кастрычніка з 14.30 у пункце пропуску “Тэрэспаль” праводзіцца рамонт дарогі. У сувязі з гэтым пропуск легкавога транспарту на польскі бок часова прыпынены.

Аб аднаўленні афармлення польскім бокам асоб і транспарту будзе паведамлена пазней.

Нагадаем, Тэрэспаль – Брэст – адзіны пагранпераход для легкавога транспарту, які цяпер працуе на польска-беларускай мяжы.

Крыніца: zerkalo.io

Fot. prochowniaterespol1.blogspot.com

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)