Польскiя памежнiкi выратавалі жыццё грамадзяніну Ірана, які атрымаў нажавое раненне падчас бойкі мігрантаў на беларускім баку мяжы. Здарэнне адбылося на выходных пад Белавежай.

Адзін з іх быў паранены вострым прадметам, магчыма, нажом, у вобласці рэбраў, другі атрымаў удар па галаве. Польскія патрулі, якія знаходзіліся ў раёне здарэння, падалі іншаземцам матэрыялы для перавязкі. Таксама была выклікана машына медыцынскай службы Войска Польскага. Тым часам група людзей падышла да іншаземца, параненага ў галаву, з тэрыторыі Беларусі, і забрала яго ў лес. Другога пацярпелага пакінулі ля агароджы – паведаміла ў камюніке Памежная служба.

Адзначана, што людзі, якія суправаджалі параненага мігранта, перанеслі яго ў раён сервісных (тэхнічных) варот на мяжы.

“У сувязі з цяжкім станам здароўя мужчыны, памежнікi прынялі рашэнне аб неадкладнай эвакуацыі параненага iншаземца ў шпіталь” – паведаміла Памежная служба. Іранец меў праколатае лёгкае, яму была праведзена хірургічная аперацыя. “Яго жыццю больш не пагражае небяспека. Дзеянні польскіх службаў выратавалі яму жыццё” – напісаў у камюніке Падляскі Аддзел Памежнай службы.

Падляскі Аддзел Памежнай службы паведаміў, што за апошнія выходныя (з пятніцы па нядзелю) было зафіксавана 244 спробы незаконнага пранікнення на тэрыторыю Польшчы з Беларусі. У раёне Белавежы мігранты пашкодзілі агароджу на мяжы, a польскія патрулі неаднаразова станавіліся мэтай атак.

Крыніца: wb24.org, strazgraniczna.pl

Fot. twitter.com/Straz_Graniczna

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)