29% беларусаў, якія пражываюць за мяжой, плануюць адкрыць уласны бiзнeс, у тым ліку 9% ужо робяць крокі ў гэтым кірунку. Такія вынікі апытання апублiкавала Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (АББА).
4% беларусаў ужо адкрылі на эміграцыі бізнес і яшчэ 14% працуюць як індывідуальныя прадпрымальнікі, самазанятыя ці фрылансеры. Не плануюць адкрываць свой бізнес крыху больш за палову тых, хто з’ехаў (53%).
Індывідуальныя прадпрымальнікі часцей за ўсё занятыя ў IT-сферы (56% апытаных), яна ж найболей папулярная сярод тых, хто працуе або шукае працу па найму.
Пры гэтым матэрыяльнае становішча прадпрымальнікаў у цэлым вышэйшае, чым у тых, хто працуе або шукае работу па найму.
Найбольшая колькасць рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, пражываюць у Польшчы. Іншыя рэлацыраваліся ў Літву, Грузію і Германiю.
Крыніца: mostmedia.io
fot. pixabay