Да нас прыйшла інфармацыя пра масавы збой папулярнага сярод беларусаў месенджара WhatsApp, які з сённяшняга дня перастаў працаваць на мільёнах прылад.
Так, паведамляецца, што з 24 кастрычніка WhatsApp перастаў атрымліваць абнаўленні на прыладах на базе Android з састарэлай аперацыйнай сістэмай (Android 5, 4 і больш раннія).
– Пачынаючы з 24 кастрычніка 2023-га будзе падтрымлівацца толькі аперацыйная сістэма Android 5.0 і вышэй, – заявіла кіраўніцтва кампаніі.
Пры гэтым для ўладальнікаў iPhone, дзе свая аперацыйная сістэма, для выкарыстання месeнджaра патрэбна АС ад iOS 12 і навей.
Карыстачам таксама павінны прыйсці апавяшчэннi ў WhatsApp аб тым, што спыніцца падтрымка іх аперацыйнай сістэмы. Затым яны павінны абнавіць сістэму на смартфоне ці змяніць гаджэт.
fot. pixabay