У кастрычніку спаўняецца 500 гадоў з дня першай публікацыі знакамітай паэмы “Песня пра зубра”. Твор упершыню быў апублікаваны ў Кракаве ў 1523 годзе. Яго аўтарам з’яўляецца Мікола Гусоўскі, польска-беларускі паэт з тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага, які пісаў на латыні. Паэма была прысвечана каралеве Боне.
Епіскап плоцкi Эразм Цёлэк хацеў падарыць Папе Льву X чучала зубра разам з паэмай. Напісанне яе ён даручыў Міколу Гусоўскаму, які суправаджаў духоўнага ў падарожжы ў Рым. Чучала зубра было дастаўлена ў Ватыкан дзякуючы намаганням ваяводы віленскага, Мікалая Радзівіла. Аднак перад завяршэннем твора 1 снежня 1521 года Папа пайшоў з жыцця. Праз некалькі месяцаў пайшоў з жыцця і біскуп Цёлэк.
У такой сітуацыі Гусоўскі вярнуўся на радзіму, і “Песню пра зубра” апублікаваў у Кракаве, прысвяціўшы твор каралеве Боне. Аўтар натхняўся паэмамі паляўнічай тэматыкі, створанымі ў той час на замову Льва X; перш за ўсё ён пераняў кампазіцыйную структуру такіх твораў. Тым не менш, змест “Песні пра зубра” з’яўляецца цалкам арыгінальным: распавядае пра літоўскіх князёў (асабліва пра Вітаўта), мясцовыя лясы, паляванне на зуброў, а таксама пра знешнасць і паводзіны гэтай жывёлы. У адрозненне ад італьянскіх аўтараў, польскі паэт цалкам адмовіўся ад уключэння антычных і міфалагічных матываў.
Паэма завяршаецца заклікам да хрысціянскіх уладароў да супраціўлення туркам, што адносіць твор Гусоўскага да кола старапольскіх аўтараў, якія выказваюцца пра турэцкае нашэсце.
На польскую мову паэму пераклаў у 1913 г. Ян Каспровіч. Твор быў таксама перакладзены і выдадзены ў Беларусі.
Крыніца: wb24.org, tezeusz.pl
Fot. Wikimedia Commons