Парламент Латвіі прыбраў з праекта закона аб дарожным руху згадку пра грамадзян Беларусі, паведамляе прэс-служба старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
На мінулым тыдні прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Віталь Малчанаў сустрэліся з парламенцкай групай “За дэмакратычную Беларусь” у Сейме Латвіі. Вынікам гэтай сустрэчы стала рашэнне Камісіі па народнай гаспадарцы латвійскага парламента выключыць з “чорнага спісу” аўтамабілі з беларускімі нумарамі.
“Падчас сустрэчы ў Сейме Латвіі мы знайшлі патрэбныя словы і аргументы, якія пераканалі дэпутатаў выключыць узгадванне грамадзян Беларусі з праекта закона аб дарожным руху, — гаворыць саветнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.
Пра тое, што Латвія не хоча бачыць машыны на беларускіх нумарах на сваіх вуліцах, стала вядома ў пачатку кастрычніка. Каб аўтамабілі не канфіскавалі, іх давялося б перарэгістраваць і атрымаць латвійскія нумары.
Крыніца: euroradio.fm
Фота: onliner.by