Шэсцьдзесят духоўных розных хрысціянскіх канфесій пацярпелі ад рэпрэсій рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Паводле інфармацыі, прадстаўленай ініцыятывай “Хрысціянская Візія”, якая сочыць за сітуацыяй хрысціян у гэтай краіне, духоўныя былі аштрафаваны, затрыманы і зняволены ў турму.
Пасля cфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года католікі сталі самай пераследаванай хрысціянскай групай у Беларусі. Рэпрэсіі закранулі цэлых 21 чалавек. Сярод іх свяшчэннікі, выпускнікі семінарый і катэхізатары. З Праваслаўнай царквы рэпрэсіям падвергліся 19 духоўных. Пратэстанты з’яўляюцца трэцяй па велічыні групай пераследуемых хрысціян у гэтай краіне.
Чатыры прадстаўнікі хрысціянскіх цэркваў цяпер знаходзяцца за кратамі. Самы строгі прысуд – 16 гадоў у калоніі строгага рэжыму – атрымаў айцец Сяргей Разановіч. Праваслаўны святар быў асуджаны па абвінавачанні ў нібыта “ўдзеле ў злачыннай арганізацыі” і “неканстытуцыйнай спробе захопу ўлады”. Разам з айцом Разановічам жорсткія прысуды атрымалі яго жонка (прысуд – 15 гадоў калоніі) і сын (19 гадоў у калоніі строгага рэжыму).
Нядаўна праваслаўны святар, Яуген Глушкоў, быў асуджаны на 9 гадоў у калоніі строгага рэжыму за меркаваную “дзяржаўную здраду” і “падтрымку экстрэмізму”. Абвінавачанні ў яго адрас былі звязаныя з фатаграфаваннем тэрыторыі ваеннага аэрадрома Зябраўка, з якога расiйскае войска атакавала Украіну. У СІЗА чакае суда былы студэнт каталіцкай семінарыі, Уладзіслаў Бялaдзед, супраць якога вядзецца крымінальная справа за меркаванае “падбухторванне да варожасці”.
Зазналі рэпрэсіі і мусульмане. У гэтым месяцы КДБ затрымала навуковага супрацоўніка Акадэміі навук Беларусі Зарыну Канапацкую, якая спецыялізуецца на гісторыі і культуры беларускіх татараў і ўсходніх мовах. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.
Kрыніца: wb24.org/polskieradio.pl
Fot. wikimapia.org