Лямус кляштара сясцёр брыгітак у Гродне – гэта найстарэйшы драўляны будынак у Беларусі. У 2016-2020 гадах ён быў рэстаўраваны, а зараз Гродзенская дыяцэзія плануе арганізаваць там экспазіцыю.
Гэты ўнікальны лямус, які зараз выкарыстоўваецца як гаспадарчы будынак, у мінулым быў часткай кляштара брыгітак. Яго ўнікальнасць заключаецца ў тым, што гэта адзiн з нямногіх захаваных да гэтага часу старых драўляных будынкаў.
Як піша сайт hrodna.life, да канца года тут плануецца размясціць экспазіцыю, прысвечаную старадаўняму побыту.
Вядома, што раней у лямусе планавалася адкрыць музей Гродзенскай дыяцэзіі. Такія планы агучваў у 2019 годзе ксёндз Грэмза.
У 2016 годзе, калі помнік знаходзіўся ў аварыйным стане, каманда спецыялістаў з Польшчы, пры фінансавай падтрымцы польскага Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны, пачала рэстаўрацыйныя працы. У час рэстаўрацыі былі адрамантаваны фундамент, заменены пашкоджаныя элементы, а таксама праведзена замена даху. Цяпер вядуцца работы па афармленні інтэр’ера і стварэнні музейнай экспазіцыі.
З 2019 года тэрыторыя адкрыта для турыстаў. Перыядычна тамака арганізуюцца экскурсіі.
Падвалы былога кляштара і касцёла таксама адкрыты для турыстычных груп. У храме ёсць невялікі музей, у якім захаваліся розныя каштоўнасці. Экскурсіі праводзіць настаяцель касцёла кс. Антоній Грэмза. Патрапіць у музей можна па папярэднім запісе.
На падст. hrodna.life, historykon.pl
Галоўнае фота: hrodna.life