Анджэй Пачобут знаходзіцца ў адзіночнай камеры і не атрымлівае неабходных лекаў. Пра гэта падчас штомесячнай акцыi салідарнасці распавёў віцэ-старшыня Саюза палякаў у Беларусі, Марэк Занеўскі. У размове з журналістамі ён ацаніў, што становішча Пачобута ў калоніі цяжкае, дзеяч па-ранейшаму знаходзіцца ў ШІЗА.

«Сям’я атрымлівае ад яго лісты, але ў вельмі абмежаванай колькасці. З іх мы ведаем, што ён усё яшчэ знаходзіцца ў штрафным ізалятары, што ён па-ранейшаму не атрымлівае лекаў, якія яму неабходныя штодня. Мы ўсялякімі спосабамі стараемся даведацца больш і ўсяляк сачыць за сітуацыяй», — сказаў Занеўскі.

Сёлета ў лютым Анджэй Пачобут быў прысуджаны да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за «заклікі да санкцый» і «распальванне варожасці». Польскі актывіст адбывае пакаранне ў наваполацкай калoніі.

fot. facebook

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)