З 13 лістапада пры падачы дакументаў у польскі візавы цэнтр VFS Global для атрымання дзелавой візы стандартнага запрашэння ўжо недастаткова. Сайт VFS Global паведамляе аб зменах у правілах атрымання шэнгенскай візы ў катэгорыі „Дзелавая”.

Па новых правілах, запрашэнне пры афармленні на дзелавую візу павінна быць зарэгістраваны ў Рэестры запрашэнняў у Ваяводстве або “сапраўднасць подпісу асобы, якая запрашае, павінна быць заверана польскім натарыусам”.

На пачатку кастрычніка ў польскіх візавых цэнтрах у Беларусі таксама ўвялі правіла, што падаваць дакументы на шэнгенскую візу трэба па месцы рэгістрацыі (раней можна было звяртацца ў любы цэнтр).

Крыніца: visa.vfsglobal.com

Fot. onliner.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)