Практычна ўсе мігранты, якіх нядаўна затрымалi польскiя памежнiкi, маюць свежыя расiйскія візы. Пра гэта RMF FM паведаміў прадстаўнік прадстаўнік штаба памежнай аховы Конрад Швед.

Паводле яго слоў, гэта звязана з блакаваннем у апошнія месяцы часткі наўпростых авіязносін з Блізкага Усходу ў Мінск. Швед таксама расказаў, што цяпер усё часцей польскія памежнікі затрымліваюць парушальнікаў беларуска-польскай мяжы з Індыі і Пакістана, хоць раней часцей трапляліся выхадцы з Блізкага Усходу, Афганістана і афрыканскіх краін. Ён таксама адзначыў, што ў новай хвалі нелегальнай міграцыі амаль няма жанчын з дзецьмі.

Польскія памежнікі таксама кажуць, што ў параўнанні з пачаткам міграцыйнага крызісу замежнікі больш не вандруюць каля мяжы, а чакаюць у найбліжэйшых беларускіх гарадах выпадку або магчымасці перабрацца ў Польшчу.

Паводле звестак памежнай службы Польшчы, у кастрычніку на беларуска-польскай мяжы здзейснілі больш за паўтары тысячы спробаў незаконнага пранікнення ў РБ. Усяго ж з пачатку года польскія памежнікі налічылі амаль 22 тысячы такіх спробаў.

Крыніца: rmf24.pl

Fot. strazgraniczna.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)