Дыпламаты з краін ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі наведалі урочышча Курапаты пад Мінскам, ушанаваўшы памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

“Каб адзначыць Дзяды, Дзень памяці продкаў, у адпаведнасці з традыцыяй, якая ахоплівае тры дзесяцігоддзі, дыпламаты ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі, якія базуюцца ў Мінску, наведалі Курапаты, каб ушанаваць памяць незлічоных жыццяў і невымерных талентаў, якія загінулі ад таталітарызму”, – гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва Еўразвяза ў Мінску.

У ім таксама падкрэсліваецца важнасць народнага мемарыяла.

«Як народны мемарыял Курапаты з’яўляюцца сведкам нястомнай працы многіх адважных беларусаў, якія праявілі вялікі клопат аб абароне годнасці ахвяр і нацыянальнай гістарычнай памяці ў цяжкіх ўмовах нашага часу. Мы спадзяемся і молімся, каб урокі гісторыі былі засвоены», – дадалі ў прадстаўніцтве.

Крыніца: reform.by

Фота: Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)