Целы мігрантаў, якія у пятніцу вывезлі з беларуска-латвійскай мяжы беларускія памежнікі, раней падкінулі. Пра гэта паведамляе партал Delfi.lv са спасылкай на Дзяржпамежахову Латвіі.
Латвійская памежная ахова сцвярджае, што “27 кастрычніка яна назірала на беларускім баку групу людзей, якая на імправізаваных насілках пераносіла мужчыну без прыкметаў жыцця. Затым яго паклалі на зямлю, і праз момант туды прынеслі яшчэ адно цела”.
Праз некаторы час на месца прыбылі беларускія пагранічнікі і прыбралі целы, а ў сацсетках Дзяржаўнага пагранкамітэта Беларусі з’явілася паведамленне аб выяўленні цел бежанцаў “у непасрэднай блізкасці ад водапропуску ў латвійскай загародзе”. У паведамленні таксама гаварылася, што “стаўленне латвійскіх вайскоўцаў да бежанцаў становіцца не проста жорсткім, а ператварылася ў форму садызму”.
Ciała na białorusko-łotewskiej granicy?
Łotewska Straż Graniczna twierdzi, że zaobserwowała w piątek grupę ludzi po białoruskiej stronie, która na prowizorycznych noszach przenosiła mężczyznę bez oznak życia. Następnie został on położony na ziemi, po chwili przyniesiono tam… pic.twitter.com/BlJoen00hl
— Biełsat (@Bielsat_pl) October 30, 2023
У дзень, калі на мяжы з Латвіяй знайшлі целы, на гэтую тэму выказаўся і Аляксандар Лукашэнка:
«Не толькі кожны дзень, а некалькі разоў на дзень падкідваюць трупы. І трупы, і паламаных, і пераламаных. Я папрасіў прэс-сакратара: не трэба нічога хаваць. Пакажыце, што яны робяць. У нас гэтыя кадры ёсць. Трэба гэтаму «цывілізаванаму» свету паказваць, які там «райскі сад», – сказаў беларускі дыктатар.
Памежная служба Латвіі запэўніла, што «гатовая да рэагавання». Раней латвійскія памежнікі ўжо выклікалі лекараў для аказання першай дапамогі мігрантам. Гэтыя людзі часта знясіленыя і абмарожаныя, і выратаваць іх удаецца не заўсёды.
Крыніца: delfi.lv, euroradio.fm
Fot. facebook.com/rs.gov.lv