З нагоды Дня ўсіх святых і Дня незалежнасці польскія дыплaматы наведваюць месцы нацыянальнай памяці і вайсковыя могілкі ў розных рэгіёнах Беларусі, паведамляе Беларуская служба Польскага Радыё са спасылкай на крыніцы ў амбасадзе Польшчы ў Мiнску.
Сёлета амбасада запланавала дзевяць маршрутаў у межах Мінскай консульскай акругі. Паездкі таксама арганізоўваюць Генеральныя консульствы Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Гродне.
У аўторак польскія дыпламаты наведалі Стаўбцы, Новы Свержань, Нясвіж і Ужанку. Другая група накіравалася на поўнач Беларусі, пад Глыбокае, Браслаў, Мёры і Відзы. У мінулыя выходныя дыпламаты прыбіралі могілкі ў Налібоцкай пушчы.
Stołpce, Nowy Świerżeń, Nieśwież. Tradycyjnie przed Zaduszkami i Świętem Niepodległości odwiedzamy polskie cmentarze wojskowe i miejsca pamięci narodowej w Mińskim Okręgu Konsularnym. Dziękujemy tym, którzy dbają o nie na codzień. pic.twitter.com/pXcCFu4vIv
— Marcin Wojciechowski (@maw75) October 31, 2023
Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі падкрэсліў, што «гэтыя паездкі – гэта таксама магчымасць сустрэцца з польскай меншасцю і духавенствам».
«Мы стараемся падтрымліваць кантакт з тымі, хто штодзённа апякуецца польскімі мемарыяльнымі месцамі, і дзякуем ім за гэта», – сказаў дыпламат.
Супрацоўнікі польскіх дыпламатычных місій у Беларусі стараюцца некалькі разоў на год наведваць польскія мeмарыяльныя месцы з нагоды важных гадавін і дзяржаўных святаў.
Крыніца: polskieradio.pl
Фота: atwolsztyn.pl