Памятны знак паўстанцам 1863 года, які знаходзіўся на чыгуначным вакзале ў Гродне, дэмантавалі супрацоўнікі Гродзенскага гарадскога жыллёва-камунальнага прадпрыемства (ЖКГ). Пра гэта паведамляе тэлерам-канал «Спадчына» са спасылкай на Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Гродзенскія чыноўнікі працягваюць сцвярджаць, што нічога пра гэта не ведаюць.
Каб выкрыць хлусню чыноўнікаў, якія казалі, што «нічога не ведаюць» аб знікненні памятнага знака, тэлерам-канал «Спадчына» звярнуўся ў Баранавіцкае аддзяленне БЧ. Менавіта да гэтага аддзялення адносіцца Гродзенская станцыя.
У Баранавічах паведамілі, што памятны знак дэмантавалі 11 ліпеня 2023 года супрацоўнікі Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пасля гэтага актывісты звярнуліся ў ЖКГ, але там адказалі, што інфармацыя аб аб’екце адсутнічае.
Аб знікненні знака з гродзенскага чыгуначнага вакзала стала вядома 20 ліпеня 2023 года. Замест яго з’явілася таблічка, прысвечаная савецкім падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. Знак правісеў на сцяне вакзала каля 30 гадоў, яго аўтар – Гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.
Па версіі тэлеграм-канала «Hrodna 11:27», да знікнення знака можа мець дачыненне прарасійская актывістка Вольга Бондарава, якая змагаецца з любой нацыянальнай спадчынай, якая не ўпісваецца ў савецка-расійскія гістарычныя наратывы. Паўстанцы 1863-1864 гадоў для яе “польскія тэрарысты”, а Мураўёў-Вешальнік – “нацыянальны беларускі герой”.
Крыніца: hrodna.life, nashaniva.com
Fot. hrodna.life