29 кастрычніка ў Бабруйску затрымалі былую лекарку Дануту Дзячэнка і выкладчыка мясцовага каледжу Віктара Шабу. Іх асудзілі за ўскладанне кветак да помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій, піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Суд над бабруйчанамі адбыўся ў панядзелак, 30 кастрычніка. У выніку па артыкуле 24.23 КаАП (Несанкцыянаванае пікетаванне) Дануту Дзячэнку прызначылі 740 рублёў штрафу, Віктару Схабе — 74 рублі.
Помнік ахвярам палітычных рэпрэсій, – памятны знак у горадзе Бабруйску, прысвечаны людзям, якія пацярпелі з-за камунiстычнага рэжыму. Устаноўлены ў скверы на вуліцы Сацыялістычнай, побач з плошчай Перамогі.
Крыніца: t.me/viasna96/22465
Fot. Pixabay