Міністэрства замежных спраў Літвы накіравала беларускаму калегу ноту з заклікам да неадкладнага вырашэння праблем, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя, ядзернай і радыяцыйнай бяспекай на Беларускай АЭС у адпаведнасці з міжнароднымі патрабаваннямі і стандартамі.

«Беларусь працягвае ігнараваць заклікі міжнароднай супольнасці да вырашэння ўсіх праблем бяспекі ў гэтым небяспечным ядзерным праекце. Небяспечная АЭС у Астраўцы ўяўляе вялікую пагрозу для ўсёй Еўропы, таму Літва настойвае на спыненні працы першага і другога энергаблокаў Беларускай АЭС да таго часу, пакуль не будуць вырашаныя ўсе пытанні бяспекі», – заяўляе МЗС Літвы.

Аляксандр Лукашэнка адрэагаваў на ноту раней, чым яе апублікавала літоўскае МЗС.

«Кажуць, з нагоды ўводу станцыі сёння нейкую ноту даслалі. Я кажу, ва ўнітазе месца ў нас хапае, няхай дасылаюць», – заявіў Лукашэнка ў Астраўцы.

Крыніца: reform.by

Fot. garden.firenews.video

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)