3 лістапада ў МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі. Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала рашучы пратэст у сувязі з нібыта «чарговым выпадкам парушэння мяжы самалётам з Польшчы».
МЗС Беларусі патрабуе “расследаваць гэты інцыдэнт і не дапускаць нядбайнага стаўлення да палётаў у пагранічнай зоне”.
Пры гэтым ні памежны камітэт, ні Мінабароны Беларусі не паведамлялі аб факце парушэння паветранай прасторы.
Крыніца: euroradio
Fot. minsknews.by