«Афіцыйныя асобы Латвіі будуць прыцягнутыя да адказнасці за злачынствы супраць бяспекі чалавецтва», — заяўляюць у Следчым камітэце Беларусі.

«Найміты ў форме на латвійскай мяжы вызначыліся сваёй асаблівай жорсткасцю і азвярэннем у адносінах да мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіны Еўрасаюза праз Прыбалтыку. У парушэнне патрабаванняў міжнародных дагавораў, у тым ліку Канвенцыі аб статусе бежанцаў, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, паслядоўнікі еўрафашызму на сістэмнай аснове ажыццяўляюць незаконную дэпартацыю, акты жорсткасці і гвалту, узброенае выцясненне, катаванні і здзекі ў дачыненні да iншаземцаў. Некаторыя ахвяры паміраюць у спробах перасячы мяжу, а іх целы выкідваюць за плот карныя батальёны Еўрасаюза», – заяўляе Следчы Камiтэт.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па арт.128 (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, гаворыцца ў паведамленні СК.

Нагадаем, што 27 кастрычніка памежная ахова Латвіі заўважыла інсцэніроўку беларускіх службаў — з беларускага боку была заўважаная група людзей, якія неслі на імправізаваных насілках чалавека, які не падаваў прыкмет жыцця. Пазней цела паклалі на зямлю, а праз некаторы час прывезлі яшчэ адно.

Крыніца: nashaniva.com

Fot. Pixabay

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)