Набажэнствы на польскай мове ў Беларусі забараняць не будуць. Пра гэта журналістам паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей у Беларусі Аляксандр Румак.
Цяпер у Палаце прадстаўнікоў разглядаецца законапраект аб рэлігійных арганізацыях.
Паводле слоў Румака, якія перадае прапагандысцкае агенства ТАСС, у Беларусі “няма забароны на выкарыстанне нацыянальных моў, у адпаведнасці з законам аб нацыянальных меншасцях кожны чалавек мае права выбіраць сабе і вызнаваць рэлігію на нацыянальнай мове”.
Пры гэтым Румак растлумачыў, што выкарыстанне дзяржаўных моў будзе абавязковым у сферы рэлігійнай асветы для дзяцей і дарослых – у нядзельных школах і занятках асветніцкіх груп. Гэта азначае выключэнне польскай мовы таксама з рэлігійнай адукацыi.
Крыніца: euroradio
Fot. Wikipedia.org