Фонд “Маладыя Крэсы” і беларуская маладзёжная арганізацыя “Рух” запрашаюць палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў і латышоў узяць удзел у найбуйнейшай патрыятычнай дэманстрацыі ў Еўропе – Маршы Незалежнасці. У рамках гэтай падзеі арганізатары прапануюць стварыць Міжморскую калону, ініцыятыву, мэта якой – падкрэсліць не толькі памяць аб агульнай гісторыі, але і надзею на агульную будучыню, што адлюстравана ў дэвізе ініцыятывы: “Міжмор’е – супольнае мінулае, супольная будучыня!”.
Гэтая шматнацыянальная калона павінна нагадаць пра гістарычны саюз, які на працягу стагоддзяў аб’ядноўваў нашы народы, ствараючы палітычную, эканамічную і культурную прастору, дзе ўзаемны ўплыў фармавала нашы ідэнтычнасці. Сёння, калі яны размываюцца пад уплывам глабалізацыі, а народы Ўсходняй Еўропы сутыкаюцца з пагрозай з боку расійскага імперыялізму, пасланне салідарнасці і адзінства актуальна як ніколі.
«Гэтай ініцыятывай мы хочам паказаць, што, нягледзячы на цяжкія часы, мы памятаем пра гістарычную спадчыну нашых народаў. Тое, што мы пойдзем разам, таксама сведчыць пра тое, што еднасць нашых народаў — адзіны шлях да развіцця і незалежнасці як ад Усходу, так і ад Захаду», — сказаў нам лідар беларускай маладзёжнай арганізацыі «Рух» Ян Рудзік.
Wyświetl ten post na Instagramie
“Сумесны ўдзел у Маршы Незалежнасці можа садзейнічаць пераадоленню пэўных бар’ераў у дыялогу аб гісторыі, культуры і будучыні народаў, якія засялялі ранейшую Рэч Паспалітую” – сказаў віцэ-старшыня фонду “Маладыя Крэсы” Уладзіслаў Барадын.
“Гэта таксама магчымасць паказаць, што патрыятызм можа быць сілай, якая аб’ядноўвае людзей, а не падзяляе, і што любоў да сваёй краіны можа спалучацца з адкрытасцю да міру і іншых народаў. Такім чынам, Марш Незалежнасці можа стаць платформай для мірнага выказвання перакананняў і дэманстрацыі агульных каштоўнасцяў, такіх як свабода, суверэнітэт і нацыянальная ідэнтычнасць,” – дадаў віцэ-старшыня фонду.
Збор адбудзецца ў 13:30 ля ўваходу ў метро Цэнтр, вядомага жыхарам Варшавы як “Патэльня”.
Арганізатары заклікаюць прынесці з сабой нацыянальныя флагі, транспаранты, а таксама іншыя нацыянальныя і культурныя сімвалы.