У беластоцкай катэдры з’явіўся новы неагатычны алтар – канструкцыя вышынёй больш за 20 метраў, якая змяшчае ў сабе 15 драўляных скульптур. Гэты твор з’яўляецца рэканструкцыяй неагатычнага алтара пачатку XX стагоддзя, яго таксама мадыфікавалі элементамі з Вострай Брамы ў Вільні. Алтар быў выкананы двума сталярамі з Беластока, а скульптуры стварыў беларускі мастак Уладзімір Чыквін, паведамляе Польскае Радыё Беласток.

Уладзімір Чыквін нарадзіўся непадалёк Камянца ў Брэсцкай вобласці, ужо ва ўзросце 16 гадоў зацікавіўся разьбой па дрэве. Спачатку Уладзімір прыязджаў у Польшчу, каб прадаваць свае вырабы, а пазней пазнаёміўся з людзьмі, якія запрасілі мастака на працу ў касцёл. Раней Уладзімір расказваў, што ўсяго пры касцёле працуе каля 20 гадоў.

Акрамя таго, Уладзімір займаўся рэстаўрацыяй знакамітага палаца Браніцкіх. Цяпер у мастака ёсць уласная майстэрня ў Беластоку.

Глядзі фотагалерэю!

Крыніца: mostmedia.io

Fot. Dominika Dębska/PR Białystok

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)