Былы міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа працуе кіраўніком лесапаляўнічай гаспадаркі “Выганаўскае” ў Белавескай пушчы. Такія звесткі атрымаў Беларускі следчы цэнтр пасля аналізу сайта запаведніка.

Дрожжа быў міністрам сельскай гаспадаркі з 2018 года. У красавіку 2022-га яго затрымалі, а ў траўні Лукашэнка сваім указам звольніў чыноўніка з пасады.

У студзені 2023 года Дрожжу асудзілі на 7,5 года калоніі, абвінаваціўшы ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Чыноўнік на судзе сваю віну прызнаў, заявіўшы, што “паддаўся спакусе”. А ўжо ў верасні з’явілася неафіцыйная інфармацыя пра памілаванне экс-міністра і датэрміновае вызваленне.

Крыніца: t.me/Belarus_Files, euroradio

Фота: ctv.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)