Расiя хоча перагледзець сваю афіцыйную пазiцыю адносна Катынскага злачынства, вярнуўшыся да старога савецкага наратыву, што за гібель тысяч польскіх афіцэраў нясуць адказнасць нацысты. 

Па даручэнні спікера Дзярждумы Расіі Вячаслава Валодзіна створана рабочая група па пытанню магчымага перагляду ацэнак абставін злачынстваў НКУС у Катыні. Узначаліў яе віцэ-спікер ніжняй палаты расійскага парламента Пётр Талстой. Гэта адбылося пасля звароту дэпутата ад КПРФ Мікалая Іванова, які абвінаваціў у расстрэле польскіх ваеннапалонных у Катыні нацыстаў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Іваноў заявіў, што «педагагічная супольнасць абурылася тым, што ў новы падручнік патрапіла «гебельсаўская» версія аб тым, што расстрэл 22 тысяч польскіх вайскоўцаў у Катыні – справа рук НКУС СССР». Па словах дэпутата, “яшчэ Нюрнбергскім трыбуналам на падставе шматлікіх сведчанняў было пераканаўча даказана, што менавіта немцы расстралялі палякаў пад Катынню”.

Дэпутат прапанаваў таксама змяніць у падручніках гісторыі для старэйшых класаў інфармацыю, што польскіх вайскоўцаў расстралялі ў Катыні савецкія войскі НКУС, і замяніць яе на катынскую хлусню.

Адзначым, у 1990 годзе, калі ў Маскве з афіцыйным візітам знаходзіўся тагачасны польскі прэзідэнт Войцех Ярузэльскі, ТАСС апублікаваў афіцыйную заяву, у якой СССР прызнаў сваю віну ў Катынскiм злачынстве.

Крыніца: interfax

Fot. MHP

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)