Былы будынак кляштара кармелітаў у Глыбокiм з 1735 года выставілі на аўкцыён, заўважыў партал «Анлайнер».

Знаходзіцца будынак на плошчы 17 верасня.

Будынак двухпавярховы, плошчай 1280 «квадратаў», зараз закансерваваны. Складзены з цэглы, стаіць на бута-цагляным падмурку.

Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць, таму прадаўцу трэба будзе заключыць ахоўнае абавязацельства. Не пазней як праз 12 месяцаў з дня заключэння дагавора новы ўладальнік павінен звярнуцца ў Мінкульт па дазвол на рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.

Раней паведамлялася, што манастырскі корпус можна будзе выкарыстоўваць пад прадпрымальніцкую дзейнасць, у тым ліку паслугі ў сферы агратурызму або рамесніцтва. Чарговы аўкцыён пройдзе 30 лістапада.

Будынак зноў выставілі на таргі за адну базавую, на сёння гэта ўсяго 37 рублёў.

Будынак кляштара, дзе спыняўся Напалеон, быў выстаўлены на аўкцыён

Крыніца: onliner.by

Фота: Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)