У Варшаве адбыўся чарговы Марш Незалежнасці, які сёлета сабраў удзельнікаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Латвіі. Арганізаваная ў рамках марша фондам “Маладыя крэсы” і беларускай моладзевай арганізацыяй “Рух”, Міжморская калона, стала выразам адзінства і салідарнасці перад аблiччам агрэсіўнага расійскага імперыялізму, а такама імкнення да захавання сваёй культуры і нацыянальнай ідэнтычнасцi. Гэтая iнiцыятыва таксама была данінай павагі гістарычнай унii, якая на працягу стагоддзяў аб’ядноўвала гэтыя народы.

Удзельнікі маршу, якія выйшлі з Ронда Дмоўскага ў 15:00, праз дзве гадзіны прыбылі на палі Нацыянальнага Стадыёна. У калоне, дзе крочылі прадстаўнікі народаў былой Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, былі бачныя нацыянальныя сцягі Польшчы, Беларусі, Літвы і Латвіі. На чале калоны неслі банэр з надпісам “INTERMARIUM – Моц і Бяспека Нашых Народаў!”.

Гэтая штогадовая падзея, якая ўжо шмат гадоў праходзіць па вуліцах Варшавы, прымеркавана да гадавiны аднаўлення незалежнасці Польшчы пасля 123 гадоў падзелаў. З 2011 года арганізацыяй маршу займаецца Таварыства “Марш Незалежнасці”. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло пад лозунгам “Яшчэ Польшча не загінула”.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)