Еўрасаюз зрабіў чарговы крок да новага, спрошчанага парадку атрымання шэнгенскіх віз. Учора Рада ЕС зацвердзіла новыя правілы, пра што было абвешчана на яе сайце.

Паводле новых правілаў, дакументы на візу можна будзе падаваць анлайн, а візу ў пашпарце заменяць штрых-кодам. Акрамя таго, асабіста прыходзіць па візу ў дыппрадстаўніцтва трэба будзе толькі ў шэрагу выпадкаў: калі шэнгенская віза афармляецца ўпершыню, заяўнік атрымаў новы пашпарт або калі паўсталі пытанні да біяметрычных даных заяўніка.

Адначасова Савет ЕС прыняў рашэнне аб стварэнні спецыяльнай платформы для падачы заявак на шэнгенскую візу. Там можна будзе ўвесці даныя, загрузіць электронныя копіі дакументаў і аплаціць візавы збор.

Абодва рашэнні Савета ЕС набудуць моц праз 20 дзён пасля апублікавання ў Афіцыйным часопісе Еўрасаюза. Раней паведамлялася, што новыя правілы афармлення віз павінны запрацаваць з 2026 года.

Крыніца: euroradio.fm

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)