9-11 лістапада ў Музеі Памяці Сібіры ў Беластоку праходзіла сёмая Міжнародная канферэнцыя “Палякі ў Беларусі: ад Студзеньскага паўстання да XXI стагоддзя”. Тэма cёлетняй канферэнцыi засяродзілася на пытаннях польскай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі на фоне становішча польскай школьнай адукацыі ў Літве і ва Украіне.
Канферэнцыя закранула мноства важных гістарычных і сучасных пытанняў, якія ахопліваюць шырокі спектр тэм, звязаных са становішчам польскай меншасці ў Беларусі:
- Польская палітычная, адукацыйная і культурная дзейнасць на землях, адарваных ад Рэчы Паспалітай у 1864–1921 гадах;
- Адукацыйная палітыка Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (БССР) у адносінах да польскай нацыянальнай групы ў 1918–1939 гадах;
- Польская адукацыя ў анэксаваных СССР паўночна-ўсходніх ваяводствах Другой Рэчы Паспалітай у 1939–1941 гадах;
- Гады 1944–1991: ад выцяснення польскай мовы і культуры з грамадскага жыцця БССР да перабудовы;
- Гады 1991-2022. “Падзенне ў адраджэнні”: ад адукацыйнага лібералізму да ліквідацыі польскіх дзяржаўных і грамадскіх школ у Рэспубліцы Беларусь.
Канферэнцыя таксама ўключала дзве важныя дыскусійныя панэлі:
- Палітыка Польшчы ў адносінах да польскай меншасці ў Беларусі: у кантэксце падзей 2020–2023 гадоў;
- Палітыка і адукацыя: польская адукацыя ў Беларусі: гісторыя – сучасны стан – перспектывы.
У дэбатах прынялі ўдзел вядомыя эксперты і навукоўцы з Польшчы і Беларусі, уключаючы Яна Маліцкага, Яраслава Ксёнжэка, Лешака Заштаўта, Сяргея Токця, Яанны Героўскай-Калаур, якія прадставілі свае назіранні і аналізы, якія датычацца мінуўшчыны, сучаснасці і будучынi польскай адукацыі ў Беларусі.
Канферэнцыя была арганізавана Міністэрствам Замежных Спраў Польшчы, Цэнтрам усходняеўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага Універсітэта, фондам “Дапамога Палякам на Усходзе” і Саюзам палякаў у Беларусі.
Крыніца: studium.uw.edu.pl, racyja.com