Асобы, якія ўдзельнічаюць у русіфікацыі дзяцей у акупаваных рэгіёнах Украіны, павінны быць уключаны ў санкцыйныя спiсы. З сакрэтным спісам, які з’яўляецца часткай 12-га пакета эканамічных санкцый супраць Расіі, азнаёмілася брусельская карэспандэнтка Польскага радыё. У спісе ёсць таксама некалькі высокапастаўленых беларусаў, якія дапамагалі Расіі ў пастаўках узбраення ва Украіну і арганізавалі лагеры для расійскіх салдат. Спіс пакуль сакрэтны. Ён будзе апублікаваны пасля аднагалоснага адабрэння краінамі ЕС.

Не толькі адбываюцца выкраданні, вываз у глыб Расіі і прымусовае ўсынаўленне ўкраінскіх дзяцей, што з’яўляецца ваенным злачынствам (за якое ўжо многія вінаватыя былі ўключаны ў санкцыйныя спiсы ЕС), але таксама на акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях дзеці падвяргаюцца індактрынацыі і русіфікацыі.

Там ствараюцца перавыхаваўчыя лагеры, дзе распаўсюджваецца антыўкраінская прапаганда, праводзяцца заняткі, якія прапагандуюць расійскую культуру і ўрокі патрыятызму. Арганізуюцца сустрэчы з расійскімі ветэранамі, а дзеці, якія ўдзельнічаюць у гэтых лагерах, падвяргаюцца ваенным трэніроўкам.

Еўракамiсiя прапанавала накласці санкцыі на асоб, адказных за кіраванне гэтымі лагерамі, а таксама на няўрадавыя арганізацыі, якія падтрымліваюць русіфікацыю ўкраінскіх дзяцей, і на чыноўнікаў, якія займаюць пасады ў органах улады акупаваных рэгіёнаў, дзе адбываецца гэтая русіфікацыя.

У санкцыйным спісе таксама знаходзяцца прапагандысты, арганізатары фіктыўных рэферэндумаў, кіраўнікі абаронных кампаній і алігархі. Акрамя таго, пералічаны некалькі ўплывовых беларусаў, якія падтрымлівалі Расію ў пастаўках узбраення ва Украіну і стваралі лагеры для расійскіх акупантаў.

Крыніца: wb24.org, euroradio.fm

Fot. wikipedia.org

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)