Экстрэмісцкім быў прызнаны двухтомны зборнік вершаў вядомага паэта-рамантыка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Гэта вынікае з рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэння прыняў суд Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Гаворка ідзе пра дзве кнігі. У спіс унеслі выданне, якое выйшла ў 2007 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” з прадмовай Язэпа Янушкевіча, а таксама выданне ад 2008 года — у іх знайшлі тэксты твораў “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”, якія раней былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Гэтыя вершы ўвайшлі ў канон беларускай літаратуры. Творы, напісаныя падчас паўстання Калiноўскага, заклікаюць да барацьбы з Расійскай імперыяй.

«Гутарка старога дзеда» пачынаецца словамі, напісанымі беларускай лацінкай”:

Эй скажэце, добры людзі,
Што ужо на сьвеце будзе,
Ці то так судзіў Бог з намі
Гінуць век пад маскалямі?

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч лічыцца польска-беларускім паэтам. Пісаў на абедзвюх мовах. Марцінкевіч нарадзіўся ў 1808 годзе ў фальварку Панюшкевічы пад Бабруйскам. Лічыцца заснавальнікам беларускага тэатра. Опера Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія» на музыку Станіслава Манюшкі лічыцца першай беларускай операй. Цікавіўся культурай і мовай беларускіх сялян. Найбольш выдатныя яго творы — «Пінская шляхта» і «Гапон».

Крыніца: euroradio.fm/belsat.eu

Fot. wikipedia.org

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)