Ірландскі акцёр Раян Макпарланд сыграў героя мастака з Беларусi Хаіма Суціна ў фільме Джоні Дэпа “Модзі”. Пра гэта ён распавёў у сваім профілі ў Instagram.

Фільм хутка павінен з’явіцца на экранах. Стужка расказвае пра два дні з жыцця італьянскага мастака-экспрэсіяніста Амедэа Мадзільяні, якія сталі для яго паваротнымі. Перажываючы крызіс, мастак вырашае скончыць кар’еру, а сябры адгаворваюць яго.

Асновай для карціны, знятай Джоні Дэпам, была п’еса Дэніса Макінтайра. Сцэнар напісалі Ежы і Мэры Крамалоўскі.

Галоўную ролю гуляе Рыкарда Скамарча. Бруна Гуэры іграе мастака-пейзажыста Марыса Утрыла, Антонія Дэспла — пісьменніцу Беатрыс Гасцінгс, Стывен Грэм — паэта Леапольда Збароўскага, а Аль Пачына — калекцыянера Марыса Ганья.

У Беларусі самай вядомай карцінай Суціна стала “Ева” з калекцыі Белгазпрамбанка: яна была набыта, калі на чале банка стаяў Віктар Бабарыка. У 2020 годзе менавіта яна стала адным з сімвалаў супраціўлення, калі ўлады пасля арышту Бабарыка арыштавалі і мастацкую калекцыю.

 

Wyświetl ten post na Instagramie

 

Post udostępniony przez Ryan McParland (@ryanmcparland)

Крыніца: euroradio.fm

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)