Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Арлоў уганараваны штогадовай прэміяй маршалка Падляшскага ваяводства за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці, распаўсюджвання і аховы культуры. Прэмію пiсьменнiку прысудзiлi за агульныя дасягненні ў галіне прозы і паэзіі.
Рашэнне аб прызнанні сёлетніх узнагародaў было прынятае на паседжанні праўлення Падляшскага ваяводства 15 лістапада.
«Гэтыя ўзнагароды — прызнанне падляшскай мясцовай улады, наш спосаб ушанавання і падзякі тым творцам, якія спрыяюць развіццю і ахове культуры нашага краю», — сказаў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі.
Уладзімір Арлоў — адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў. Гісторык, аўтар некалькіх дзясяткаў кніг мастацкай і дакументальнай прозы, вершаў і эсэістыкі.
Крыніца: kamunikat.org
Fot. budzma.org