«Беларусь – гэта зараз адзін з самых складаных кірункаў дзейнасці польскай дыпламатыі», — сказаў у інтэрв’ю Польскаму радыё кіраўнік польскай Замежнай службы Пётр Рыхлік. Дыпламат нагадаў, што ўлады ў Беларусі па-ранейшаму пераследуюць польскую меншасць.

«Мы не мірымся з сітуацыяй, у якой груба парушаюцца правы чалавека, і цвёрда патрабуем вызвалення палітычных зняволеных», — падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Ён запэўніў, што польскія дыпламаты пастаянна спрабуюць выйсцi на кантакт з Пачобутам.

Ён таксама дадаў, што польскія дыпламаты прыкладаюць усе намаганні, каб як мага шырэй падтрымаць польскую меншасць у Беларусі:

„Польскія дыпламаты стараюцца падтрымаць прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі, аднак, па аб’ектыўных прычынах, Беларусь зараз выключная зона для дыпламатычных дзеянняў. Таму мы не хочам гаварыць публічна пра любыя нашыя дзеянні”.

Крыніца: wb24.org, polskieradio.pl

Fot. realt.by

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)