Польскія навукоўцы прэзентавалі вынікі даследаванняў абледзяненняў на заходнім Палессі з плейстацэнавага ледавіковага перыяду, які доўжыўся больш за два мільёны гадоў.
Яны апісалі геалогію прыгранічных тэрыторый сучасных Беларусі, Украіны і Польшчы і паходжанне прыгранічных азёр. У выніку было створана 47 малюнкаў і 12 табліц, якія даюць магчымасць зразумець, якім было Палессе 11 тыс. гадоў таму.
Для вывучэння тэрыторый даследчыкі праводзілі аналіз геалагічных адкладаў на васьмі кантрольных участках, два з якіх знаходзіліся ў Польшчы, тры ў Беларусі і яшчэ тры ва Украіне.
Даследаванне праводзіла група геолагаў Польскага Геалагічнага Інстытута. Да сакавіка мінулага года яны працавалі сумесна з геолагамі з Беларусі – супрацоўнікамі Акадэміі Навук і Брэсцкага ДУ ім. Пушкіна.
Азнаёміцца з картай можна на сайце Польскага Даследчага Iнстытута.
Крыніца: mostmedia.io