Учора ў аграгарадку Вялікія Бортнікі, што пад Бабруйскам, побач з гароднінасховішчам СВК “Гігант” паставілі бронзавы кошык з бульбай, паведамляе мясцовае выданне “Трыбуна працы”.

Адкрыццё прымеркавалі да Дня работніка сельскай гаспадаркі, які адзначаўся напярэдадні. На мерапрыемства запрасілі работнікаў СВК і жыхароў аграгарадка. З прамовай выступіў кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі. З помніка ва ўрачыстай абстаноўцы знялі покрыва, а пасля ўсіх гасцей пачаставалі дранікамі.

Бабруйскі помнік бульбе — не першы ў Беларусі. Два гады таму, у верасні 2021 года падобны манумент усталявалі ў аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёна. Ён таксама ўяўляе сабой кошык бульбы, якая стаіць на велізарным камені.

В Беларуси установили памятник картошке. Еще один

Удзельнікаў мерапрыемства частавалі дранікамі (fot. tribunapracy.by)

Крыніца: euroradio

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)