Міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян не прыедзе ў Мінск на сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), якое адбудзецца ў Мінску 22 лістапада.

Гэтае пытанне абмяркоўвалася ў тэлефоннай размове Мірзаяна і кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Алейніка. Гутарка адбылася з ініцыятывы беларускага боку, паведамляе МЗС Арменіі.

Таксама падчас размовы бакі «абмяняліся ідэямі па армяна-беларускім двухбаковаму парадку».

Раней ад паездкі на пасяджэнне Рады калектыўнай бяспекі АДКБ адмовіўся прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Аляксандр Лукашэнка ў адказ параіў яму не прымаць паспешных рашэнняў.

Крыніца: wb24/reform.by

Fot. pixabay

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)