У Брэсце затрымалі ксяндза Вячаслава Пялінака – паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская вiзiя».

Па словах вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, яго затрымалі пасля ранішняга богаслужэння. Сілавікі канфіскавалі яго тэлефон і ноўтбук. Прычыны затрымання невядомыя.

Ксяндзу 48 гадоў. Ён з’яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але зараз служыць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце.

Нагадаем, некалькі дзён таму быў арыштаваны кс. Генрык Акалатовіч, пробашч парафіі св. Юзафа ў Валожыне.

Крыніца: t.me/christianvision

Fot. facebook.com/brestkrest

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)