У гэтую пятніцу, 24 лістапада, у Беластоку адбудзецца чарговая акцыя салідарнасці са зняволеным журналістам і актывістам Саюза палякаў у Беларусі, Анджэем Пачобутам.

Акцыя пачнецца а 18:00 ля помніка ксяндза Ежы Папялушкi.

У лютым гэтага года Анджэй Пачобут быў прысуджаны да васьмі гадоў турэмнага зняволення ўзмоцненнага рэжыму за нібыта “заклікі да санкцый” і “падбухторванне да варожасці”. Польскі актывіст адбывае свой тэрмін у калоніі строгага рэжыму ў Наваполацку. Са жніўня ён знаходзіцца ў карцэры, дзе яму не даюць неабходных лекаў.

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)