Эскізы алтарных роспісаў з Чырвонага касцёла ў Мінску былі выстаўлены на інтэрнэт-аўкцыёне ў Германіі. Гэтыя замалёўкі зрабіў польскі мастак Юзаф Тэафіль Смалінскі (1865-1927), заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».
Адзін з эскізаў зводзіць усе выявы ў адзіную кампазіцыю. Па цэнтры ў нябёсах паказаны Хрыстос, пад ім — Чырвоны касцёл. Хлопчык з дзедам на выяве — гэта Шымон Вайніловіч і ягоны нябесны заступнік святы Шымон. Дзяўчына, якая ўкленчыла на каленях, — Алена Вайніловіч. Шымон і Алена — дзеці вядомага памешчыка і грамадскага дзеяча Эдварда Вайніловіча, якія памерлi ад іспанкі. Менавіта ў гонар іх заступнікаў ён пабудаваў у Мінску касцёл.
Сярод іншых эксізаў на аўкцыён выстаўлены і малюнак касцёла на Залатой Горцы.
Мінскія ўлады нядаўна абвясцілі, што ў першым квартале 2024 года пачнецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла, які забралі ў вернікаў у кастрычніку 2022-га.
Крыніца: t.me/s/spadczyna
Графіка: przystanekhistoria.pl