Прадстаўнікі польскіх мясцовых ўладаў, аб’яднаныя ў Рэгіянальную асацыяцыю муніцыпалітэтаў і паветаў Польшчы – найбуйнейшую польскую арганізацыю мясцовага самакіравання, звярнуліся з заклікам да Святога Айца праявіць салідарнасць з дэмакратычнай апазіцыяй і палякамі, якія падвяргаюцца ганенням з боку рэжыму Лукашэнкі.
У сваім закліку прадстаўнікі мясцовых ўладаў нагадалі, што згодна з дакладам ААН, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі катастрафічная і працягвае пагаршацца.
“Пераследуюць каталіцкіх святароў, якія, акрамя арыштаў, таксама падвяргаюцца збіццю, пагрозам, пакаранням штрафамі, іх таксама прымушаюць пакінуць Беларусь”, – гаворыцца ў закліку.
Аўтары прызыву выказалі сваё абурэнне тым, што Аляксандр Лукашэнка інструментальна вызначае амаль мільённую польскую меншасць у Беларусі як галоўных ворагаў. Яны падкрэслілі, што з-за гэтага палякі, якія жывуць на гэтых землях стагоддзямі і ідэнтыфікуюць сябе з польскай нацыянальнасцю і каталіцкай верай, падвяргаюцца жорсткім палітычным рэпрэсіям з боку ўсёй дзяржаўнай машыны.
Улады польскiх рэгiёнаў патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах і папраўчых калоніях, у тым ліку Анджэя Пачобута – журналіста і актывіста Саюза палякаў на Беларусі, які быў прыгавораны да 8 гадоў строгага рэжыму калоніі.
“Маючы на ўвазе пераслед актывістаў “Салідарнасці” ў камунiстычнай Польшчы, а таксама малітвы і дзеянні польскага папы святога Яна Паўла ІІ, мы заклікаем Яго Святасць памаліцца за ўсіх, хто пераследуецца ў Беларусі, а таксама як кіраўніка Каталіцкай Царквы зрабіць максімальныя дыпламатычныя намаганні на міжнародную абарону дэмакратычнай апазіцыі і рэлігійнай свабоды ў Беларусі”, – завяршаюць свой заклік прадстаўнікі мясцовых уладаў.
Крыніца: wb24.org/federacja.krakow.pl
Fot. wikipedia.org