Міністр унутраных спраў Літвы, Агне Білатайце, сцвярджае, што неабходна вярнуцца да абмеркавання уніфікацыі санкцыяў супраць расiян і беларусаў. Яна ўзняла гэтае пытанне ў сувязі з апошнімі папярэджаннямі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы аб пагрозах, што зыходзяць з Беларусі, паведамляе літоўскі партал DELFI.
«Лічу, што трэба вярнуцца да гэтых дыскусіяў і яшчэ раз пагаварыць з парламентарыямі, таму што ёсць новыя абставіны, якія неабходна ацаніць, – сказала міністр. – Гэтыя дыскусіі працягваюцца, асабліва пасля таго, як ДДБ публічна прадставіў грамадскасці свае аргументы, паказваючы рэальныя пагрозы».
Білатайце таксама заявіла, што МУС Літвы і раней падтрымлівала уніфікацыю санкцый супраць расіян і беларусаў.
Пытанне аб уніфікацыі абмежаванняў для расіян і беларусаў узнімалася некалькі месяцаў таму прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам. Прапаноўвалася спыніць прыём заяў ад грамадзян Беларусі і Расіі на атрыманне літоўскага грамадзянства, ВНЖ, віз і ўвесці іншыя санкцыі. Але частку абмежаванняў для беларусаў з законапраекта ўдалося выключыць, і дэпутаты адобрылі змякчаны варыянт. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў на яго вета і вярнуў на паўторны разгляд, але Сойм адпрэчыў вета і прыняў закон без паправак, у больш мяккім для беларусаў варыянце.
У верасні прэзідэнт Літвы зноў заклікаў Сойм перагледзець правілы ўезду і атрымання ВНЖ для беларусаў: “Спадзяюся зноў вярнуцца да прававога статусу перамяшчэння грамадзян Беларусі і Расіі праз нашу мяжу, статусу іх віду на жыхарства ў Літве”.
Крыніца: delfi.lt, zerkalo.io
Fot. pixabay