Мясцовыя ўлады плануюць распрацаваць праект ахоўных зон для будынка былога бровара, які прызнаны гістарычным помнікам. Будынак знаходзіцца ў Карэлічах Гродзенскай вобласці.
На гэта з раённага бюджэту патрацяць 3000 рублёў. Работы правядуць з 27 лістапада па 22 снежня 2023 года.
Згодна з тэхзаданнем, трэба мiж iншым стварыць гістарычную даведку, гісторыка-архітэктурны апорны план, а таксама ландшафтны аналіз.
Распрацаваны праект павінен быць узгоднены і зарэгістраваны ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
У канцы 2022 года на будынак былога бровара ў Карэлічах склалі гістарычную даведку і распрацавалі праграмы па кансервацыі і супрацьаварыйных мерапрыемствах.
Бровар – пабудова 1858 з цэглы і бутавага каменя – прызнана гістарычнай спадчынай. Яшчэ 15 гадоў таму ў будынка быў дах і мансарда, зараз – не.
Крыніца: hrodna.life
Fot. poshyk.info