Рыжская гарадская дума зацвердзіла новыя назвы вуліц і сквераў латвійскай сталіцы. Плануецца, што адзiн са сквераў будзе насіць імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны.
Імем Скарыны будзе названы сквер, які знаходзіцца на добраўпарадкаванай тэрыторыі паміж вуліцамі Дагдас і Маскавас каля маста Салу. Ідэю падтрымалі 50 з 60 дэпутатаў думы, двое не ўдзельнічалі ў галасаванні і восем не прысутнічалі на пасяджэнні.
Раней ідэя абмяркоўвалася падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай і мэра Рыгі Вілніса Кірсіса. Ішла размова і аб прыцягненні беларускай дыяспары да афармлення сквера.
Крыніца: wb24.org/pozirk
Fot. pixabay/wikipedia