Агучаны вынікі даследавання міграцыі беларускага бізнэсу з 2020 года. Па стане на канец верасня ў Польшчы, Літве і Латвіі працуюць 7209 беларускіх прадпрыемстваў, агульны даход якіх складае больш за 1,789 млрд еўра.
Лідзіруе па колькасці кампаній і выручцы Польшча. Там налічваецца 5988 беларускіх кампаній, большасць з якіх размяшчаюцца ў Варшаве. Іх агульная выручка – больш за 1 млрд еўра.
У Літве актыўныя 850 беларускіх кампаній, але дынаміка на гэты момант негатыўная. Іх стала менш на 37 працэнтаў у параўнанні з 2022 годам.
У Латвіі працуюць 397 бізнэсаў, адкрытых беларускімі эмігрантамі – іх выручка вырасла за год на 14% і складае 299 млн еўра.
Крыніца: wb24.org/belarus.zpp.net.pl
Fot. pixabay