Конкурс дэкламатараў імя Адама Міцкевіча “Крэсы” – гэта культурнае мерапрыемства, якое прыцягвае маладых дэкламатараў з розных краін, такіх як Польшча, Беларусь, Украіна, Чэхія і іншыя. Сёлета ў Беласток прыедуць дваццаць два маладыя палякі, каб прадэманстраваць свае навыкі ў дэкламаваннi вершаў. Фінал конкурсу пачнецца ў панядзелак і працягнецца да суботы.
Ганна Кятлінская, старшыня Падляскага аддзялення таварыства “Wspólnota Polska”, падкрэслівае, што ўдзельнікі конкурсу выбіраюць разнастайны рэпертуар.
“Яны звяртаюцца да разнастайнага рэпертуару, гэта бачна на гэтых нацыянальных адборах, паяўляюцца сучасныя аўтары, вядомыя імёны, але таксама і сучасныя, малавядомыя аўтары, а таксама класічныя, як я б iх назвала,” – адзначае Кятлінская.
Сёлета ў “Крэсах” возьмуць удзел двое палякаў з Беларусі. Нягледзячы на складанасці з адборам удзельнікаў у Беларусі, колькасць зацікаўленых у конкурсе ўражвае.
Конкурс атрымаў фінансаванне з канцылярыi прэм’ер-міністра і сродкі з гарадскога бюджэту Беластока.
Крыніца: wb24/bialystok.tvp.pl
Fot. racyja.com