У гэтым годзе Дом-Музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку адзначыў сваё 85-годдзе. Музей быў адкрыты падчас “Міцкевічаўcкіх дзён”. “Тады горад Міцкевіча перажываў свае самыя прыгожыя моманты. Было праведзена мноства вялікіх культурных мерапрыемстваў. Са сваімі спектаклямі прыехала віленская Рэдута. З Баранавічаў прыбыла Музычная і Балетная школа. У Гарадскім тэатры можна было пачуць самыя прыгожыя сапрана тагачаснай Польшчы. На замку Міндоўга праводзіліся жывыя ўрокі гісторыі. Горад меў сваю атмасферу і выгляд…” – успамінала шматгадовая старшыня навагрудскага аддзялення Саюза палякаў у Беларусі Софія Барадын.

Ініцыятыва стварэння музея ўзнікла ў 1922 годзе, калі Уладзіслаў Міцкевіч, сын паэта, наведаў Навагрудак і вырашыў ушанаваць памяць сям’і. Дзякуючы намаганням Камітэта па ўшанаванні памяці Адама Міцкевіча, у 1931 годзе на сцяне сядзібы была ўстаноўлена шыльда, прысвечаная паэту, на якой было напісана: “Тут на світанку жыцця ўзлятаў Адам Міцкевіч”.

Паштоўка міжваеннага часу (фота: polona.pl)

Вітрыны з музейнымі экспанатамі (фота: nac.gov.pl)

У 1938 годзе, у перыяд дзесяці Міцкевічаўскіх дзён (12-22 верасня), урачыста адкрыўся музей. У экспазіцыі можна было ўбачыць унікальныя экспанаты, у тым ліку мэблю, якая належала сям’і Міцкевічаў, сямейныя судовыя дакументы, лісты Адама Марыле і сябрам, турэцкі шаль і крыж Марылі, абраз святога Антонія, які застаўся ад малодшога памерлага брата паэта.

“У навагрудскіх прасторах”: аднадзённік, выдадзены камітэтам “Міцкевічаўскіх дзён” у Навагрудку: 11-22. XI. 1938 г. (фота: polona.pl)

Вайна прывяла да разбурэння музея і сабраных экспанатаў. Аднак захавалася мадэль бюста Міцкевіча працы Антуана Бурдэля, выкупленая Міцкевічаўскім камітэтам у жонкі скульптара.

Пасля вайны, у савецкія часы, у 1955 годзе, сядзіба была адноўлена, а музей зноў адчынены, хоць першапачаткова быў вельмі сціплым. У 1989-1990 гадах дзякуючы падтрымцы польскай кампаніі “Budimex” быў праведзены капітальны рамонт, удалося аднавіць першапачатковы від сядзібы і пашырыць экспазіцыю. У той час таксама былі адноўлены калодзеж, альтанка і гаспадарчыя пабудовы. У 1992 годзе зноў адкрыўся паўнавартасны музей.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)