Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі, Анджэй Дуда, Гітанас Наўседа і Эдгарс Рынкевіч адмовіліся рабіць сумеснае фота падчас кліматычнага саміту ў Дубаі з-за прысутнасці дыктатара Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

«Было б крывадушна стаяць плячом да пляча з кіраўніком дзяржавы, якая стала плацдармам агрэсіі Расiі супраць Украіны, і абмяркоўваць будучыню міру і змяненне клімату ў нікуды. Беларускі рэжым спрыяе разбурэнню будучыні свету і разам з Расіяй нясе адказнасць за тое, што адбываецца ва Украіне – ад гібелі людзей да катастрафічнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Гэта называецца сямейнае фота. Лукашэнка не належыць да той сям’і, да якой мы хочам належаць», – цытуе BNS каментар ад імя Гітанаса Наўседы.

Кліматычны саміт у Дубаі праходзіць пад эгідай ААН. Аляксандр Лукашэнка прымае ў ім удзел. На агульнай фатаграфіі ён стаіць побач з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам.

Трэба адзначыць, што на здымку пры гэтым прысутнічаюць іншыя лідaры, якія асуджалі Лукашэнку, напрыклад, кіраўнікі Еўрасавета і Еўракамісіі Шарль Мішэль і Уршуля фон дэр Ляен, прэзiдэнт Францыi Эмануэль Макрон.

Крыніца: BNS/reform.by

Фота: telegram

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)